Вы тут

Памёр акцёр Віктар Праскурын

Віктар Праскурын

30 чэрвеня на 69-м годзе жыцця памёр вядомы савецкі і расійскі акцёр Віктар Праскурын. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Ірына Хонда. "Я не ведаю, што сказаць, паколькі я пакуль у шоку, — піша яна. — Усё неспадзявана. Як любая смерць".

Праскурын з 1968 года зняўся ў сотні мастацкіх фільмаў і серыялаў. Сярод іх — "Вялікая перамена", "Пікавая дама", "Час выбраў нас" ("Беларусьфільм", 1978), "Высці замуж за капітана", "Аднойчы праз дваццаць гадоў", "Чалавек вайны". Ён агучваў мультфільмы. А яшчэ была шматгадовая праца ў тэатрах.

facebook.com/hondairina

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.