Памочнік дзяржсакратара ЗША наведае Адміністрацыю прэзідэнта і МЗС

У пятніцу, 14 жніўня, Мінск з афіцыйным візітам наведае памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік правядзе сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта і Міністэрстве замежных спраў, падчас якіх плануецца абмеркаваць увесь комплекс пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін.

Як паведамлялася раней, Філіп Гордан мае намер таксама сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі