Памінальная імша па Ірыне Казулінай пройдзе ў Чырвоным Касцёле 26 сакавіка
Паніхіда па жонцы палітвязня пройдзе 26 сакавіка ў Чырвоным касцёле. Паводле каталіцкіх канонаў паніхіда па нябожчыку праходзіць праз 30 дзён пасля смерці. «Аднак у выпадку з Ірынай Казулінай 30 дзён прыйшліся на Вялікдзень — 23 сакавіка. Таму роднымі было прынята рашэнне перанесці паніхіду на 26 сакавіка», — адзначыў экс-адвакат Аляксандра Казуліна намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.
Палітык прапанаваў усім, хто ўдзельнічаў у пахаванні І.Казулінай, прыйсці на паніхіду і ўшанаваць яе памяць. "Яна была не толькі жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты, не толькі жонкай палітычнага вязня № 1, але і жанчынай, якая адчайна дужалася з ракам, дапамагаючы пры гэтым іншым анкалагічным хворым", — адзначыў І.Рынкевіч.
Памінальная імша па Ірыне Козулиной распачнецца 26 сакавіка ў Чырвоным касцёле ў 19 гадзін, паведамляе БелаПАН.