Памежны камітэт: 90% беларусаў, якія паехалі за мяжу, — кіроўцы грузавікоў

Памежны камітэт: 90% беларусаў, якія паехалі за мяжу, — кіроўцы грузавікоў

Каля 90% з тых 11 тысяч беларусаў, якія за апошнія тры дні выехалі за мяжу, — гэта кіроўцы вялікагруных аўтамабіляў. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла прэс-служба Памежнага камітэта. 

"На гэтую катэгорыю грамадзян не распаўсюджваецца забарона ўезду ў сумежныя з Беларуссю краіны", — нагадваюць памежнікі.

Пра 11 тысяч грамадзян Беларусі, якія за тры дні выехалі за мяжу падчас пандэміі каранавіруса, праігнараваўшы рэкамендацыі, заявіла напярэдадні прэс-служба МЗС.

У пятніцу гэтымі людзьмі абурыўся Аляксандр Лукашэнка: "А цяпер яны ламаюць дзверы нашых пасольстваў, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы не можам 10 тысяч у адзін дзень забраць"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі