"Палюсы" і "Вяртанне" — double a-side ад :B:N: (слухаць)

Гурт :B:N: прэзентуе на Еўрарадыё свежы double a-side з песнямі "Палюсы" і "Вяртанне". Музыкі кажуць, што трэкі, якія пазначаныя на пласцінцы як загалоўныя, характарызуюць сённяшняе гучанне і настрой гурта.


"У "Вяртанні", напрыклад, з набліжэннем дома мы развітваемся з дэпрэсіяй, выкліканай адлегласцю і разумеем, што ніводная краіна не стане тым домам, дзе ёсць мама, родныя і сябры", — філасофствуе аўтар тэкстаў :B:N: Сяргей Машковіч.


Жывая прэзентацыя сінгла адбудзецца 13 кастрычніка падчас вялікага канцэрта :B:N: у сталічным клубе Re:Public. Лідар гурта Алесь Лютыч смяецца, што за тыдзень паміж прэзентацыямі фэны падвучаць словы новых песень і праспяваюць разам з камандай падчас выступу.


Цяпер :B:N: працуюць над матэрыялам для наступнай пласцінкі. Алесь Лютыч не выключае, што з'явіцца яна акурат да 15-гадовага юбілею гурта, які будзе адзначацца наступным летам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі