Палякі перайшлі мяжу, каб сфатаграфавацца каля беларускага памежнага слупа

На ўчастку адной з заставаў Брэсцкай памежнай групы 31 студзеня былі затрыманыя двое грамадзян Польшчы. Іх звінавацілі ў парушэнні дзяржаўнай мяжы.  Як паведаміў БелаПАН, замежнікі, спыненыя за 40 метраў ад лініі беларуска-польскай мяжы, пры сабе мелі толькі лічбавы фотаапарат.

Затрыманыя растлумачылі, што хацелі сфатаграфавацца каля беларускага памежнага слупа. Пасля разгляду яны былі перададзеныя прадстаўнікам польскай памежнай варты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі