Пальмавая галіна не дасталася ні аднаму з фаварытаў Канскага фестывалю

"Залатую пальмавую галіну" 62-га Канскага кінафестывалю атрымала карціна аўстрыйскага рэжысёра Міхаэля Ханэке "Белая стужка".

Гэта гісторыя дзяцей, якія спяваюць у хоры нямецкай вёскі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Героі фільма становяцца ахвярамі суровага грамадства, намаляванага рэжысёрам - іх жыццё і паводзіны падпарадкоўваюцца вайскоўцам законам. Карціна - чорна-белая і не мае музычнага суправаджэння.

Першапачатковыя фаварыты фестывалю: Пэдра Альмадовар, Ларс фон Трыер і Квенцін Таранціна атрымалі зусім не тыя узнагароды, якія прадракала ім прэса.

Альмадовар за стужку "Растуленыя абдымкі" не быў адзначаны зусім. Ларс Фон Трыер атрымаў "антыпрэмію" за "самы жананчынаненавісніцкі фільм" "Антыхрыст", а акторка, якая зграла галоўную гераіню, Шарлота Гензбур атрымала прыз за лепшую жаночую ролю. Прыз за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр, які згуляў у фільме "Бязслаўныя вырадкі" Квенціна Таранціна.

"Гран-пры" фэсту быў прысуджаны французскаму рэжысёру Жаку Адыяру за карціну "Прарок", а лепшым рэжысёрам быў прызнаны філіпінец Брыянтэ Мендоса, які зняў карціну "Кінатай".

rian.ru
Фота: rian.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі