Палкоўнік міліцыі заехаў у Жэневу, каб заявіць пра "суперпоспехі" Беларусі
![Віктар Ротчанкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/r01.jpg.webp?itok=uNCx0_Hk)
Віктар Ротчанкаў / t.me/pressmvd/
У Швейцарыю заехаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС РБ палкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў. У Жэневе ён паўдзельнічаў у 86-й сэсіі Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Як паведамляе прэс-служба МУС, у сваім выступе Ротчанкаў гаварыў пра "суперпоспехі" Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, што "дасягнуты тэмп зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму — адзін з найлепшых у свеце".
Прадстаўнікі МУС Беларусі падчас рэпрэсій і санкцый працягваюць падарожнічаць па свеце. Згаданы палкоўнік у Жэневе яшчэ выказаў "зацікаўленасць у абмене вопытам з замежнымі калегамі".
![Палкоўнік міліцыі заехаў у Жэневу, каб заявіць пра "суперпоспехі" Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/R03.jpg.webp?itok=_BomP9YO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.