Палітыкі байкатуюць адкрыццё Алімпіяды ў Пекіне
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн збіраецца прапусціць Алімпійскія гульні ў Пекіне, якія адбудуцца ў жніўні 2008 года. Аднак прэм'ер плануе прыбыць на цырымонію закрыцця. Браўн апынуўся пад ціскам праваабаронцаў, якія заклікаюць яго байкатаваць цырымонію адкрыцця будучых Гульняў у сувязі з падзеямі на Тыбеце.
Раней намер прапусціць цырымонію агучыў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі кіраўніцтва Кітая не вызваліць палітвязняў і не пачне перамовы з далай-ламай. З аналагічным патрабаваннем да прэзідэнта ЗША звярнулася кандыдат на пост кіраўніка Белага дома ад дэмакратаў, сенатар Хілары Клінтан. На яе думку, амерыканскаму лідэру не варта ехаць на адкрыццё Гульняў у Пекін, пакуль Кітай не зменіць сваю палітыку па стаўленні да Тыбета.
Аднак куіраўнікі пераважнай большасці дзяржаў не падтрымліваюць такія заклікі прыхільнікаў незалежнасці Тыбета. Гэта падкрэсліў і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Жак Раге. Нягледзячы на заявы асобных палітыкаў, на сёння пра ўсеагульны байкот Алімпіяды ў Пекіне гаворкі не ідзе, заўважыў ён.