Вы тут

Палітвязнем прызналі хлопца, асуджанага за надпіс-цытату з Бібліі

Андрэй Леванюк / t.me/viasna96

Праваабаронцы прызналі палітвязнем брастаўчаніна Андрэя Леванюка

Леванюка асудзілі на адін месяц арышту за надпіс фарбай “Но избавь нас от лукавого” на фасадзе аднаго з дамоў у Брэсце. Шкода была ацэненая ў 51 рубель 99 капеек. Паводле абвінавачвання, гэты надпіс пагоршыў “эстэтычнае ўспрыманне” будынка. Акрамя таго, абвінавачанне заявіла, што Леванюк такім чынам выказаў незадаволенасць вынікамі выбараў прэзідэта т дзеяннямі супрацоўнікаў праваахоўных органаў “па супрадзеянні масавым беспарадкам”.

Праваабаронцы лічаць, што дзеянні брастаўчаніна трапляюць пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з выстаўленымі абвінавачваннямі.

"Абвінавачаны не пасягаў на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах, а нанесеная шкода насіла сімвалічны характар і была добраахвотна пагашаная абвінавачаным яшчэ да пачату судовых слуханняў", — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць Леванюка і іншых палітвязняў, спыніць палітычныя рэпрэміі ў краіне. 

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр “Вясна” (зачынены ўладамі), "Ініцыятыва FORB", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

На сёння ў Беларусі 503 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.