Палітвязень з Гродна Андрэй Баранаў уцёк з Беларусі

Палітвязень з Гродна Андрэй Баранаў уцёк з Беларусі

З Беларусі ўцёк палітвязень Андрэй Баранаў, якога асудзілі на два гады "хіміі". Як паведамляюць праваабаронцы, цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.

Прысуд Баранаву вынеслі 22 лістапада 2021 года. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і вызвалілі ў зале суда. 

Суд прызнаў Баранава вінаватым ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Гродне 6 верасня 2020 года. Гродзенец прызнаў віну часткова: ён сказаў, што быў на мерапрыемстве, але адмаўляў усе астатнія абвінавачанні. Па словах Баранава, ён ішоў у краму. На судзе ні адзін сведка не пацвердзіў, што бачыў мужчыну.

Дарэчы, за ўдзел у гэтай жа акцыі Баранава раней судзілі па адміністрацыйным артыкуле: 3 лістапада 2020 года яму прысудзілі шэсць сутак арышту. Гэта не перашкодзіла суду паўторна асудзіць за адзін і той жа эпізод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі