Палітолаг: Пуцін звяртаўся не да беларусаў і не да Лукашэнкі, а да расіян

110803 Koktysh - site.mp3

Еўрарадыё: На гэтым тыдні прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што аб'яднанне Расіі і Беларусі і ўтварэнне паўнавартаснай адзінай дзяржавы цалкам залежыць ад волі беларускага народа, і калі народ хоча гэтага, то павінен змагацца за гэтую ідэю. На вашу думку, гэта было спантаннае выказванне прэм'ер-міністра Расіі ці за гэтым стаіць нешта большае?

Коктыш: “Тут  стаіць зразумелы разлік, бо на наступны дзень пасля гэтага Беларусі прапанавалі прыняць у беларуска-расійскі саюз Паўднёвую Асецію, і Беларусь адмовілася. Відавочна, што гэта акурат як у тым анекдоце, - спроба вымусіць спадара Лукашэнку некалькі разоў прамовіць “не”, каб тым самым закрыць сабе шлях уплываць на расійскі электаральны працэс восенню ці ўзімку сёлета, калі тут будзе усё горача”.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што гэта пасыл Пуціна не беларускаму народу, не Лукашэнку, а менавіта да расійскага электарату?

Коктыш: “Так. Адрасатам выступаў менавіта расійскі народ. Электаратам ён будзе толькі праз месяц, пакуль гэта расійскае грамадства”.

Еўрарадыё: Як гэтая заява можа адбіцца на далейшых ўзаемаадносінах  Крамля і афіцыйнага Мінска?

Коктыш: Гэтыя адносіны наўрад ці нешта можа сапсаваць больш, чым яны ўжо сапсаваныя. Гэты крок іх не палепшыць, яны застануцца тымі самымі. Пакуль, у рэшце рэшт, да восені, гэта будзе гульня паміж Лукашэнкам і Пуціным. І пакуль Пуцін разумее, што робіць, а Лукашэнка вымушаны рэагаваць і рэагаваць менавіта так, як за яго  ўжо прыдумаў Пуцін. Але гульня гэта унутрырасійская, а не расійска-беларуская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі