Палітолаг-беларус, на якога пачалі справу за абразу Лукашэнкі, пакінуў Расію

Палітолаг-беларус, на якога пачалі справу за абразу Лукашэнкі, пакінуў Расію

Расію тэрмінова пакінуў палітолаг беларускага паходжання Дзмітрый Балкунец. Гэта адбылося пасля таго, як у Беларусі на яго пачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Пра ад'езд з Расіі Балкунец паведаміў у сваім тэлеграм-канале. "Я быў вымушаны перабрацца ў больш бяспечнае месца", — напісаў ён. Ён дадаў, што новае жыццёвае выпрабаванне паказала, што ў яго шмат сяброў. 

26 сакавіка Генпракуратура паведаміла, што на Балкунца пачалі крымінальную справу за публічную абразу прэзідэнта. Нагодай стала інтэрв'ю на Youtube-канале Balaganoff, у якім палітолаг назваў Лукашэнку фашыстам і забойцам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі