Паліна Смолава адпраўляецца ў дабрачынны тур па Беларусі

Беларуская спявачка Паліна Смолава 17 верасня адпраўляецца ў вялікі гастрольны тур па гарадах Беларусі з праграмай "Пяць слоў пра каханне". У гастрольным графіку Паліны 20 гарадоў. Галоўная мэта акцыі - дабрачыннасць, паведамляе БелаПАН.

Паліна Смолава доўгія гады выношвала ідэю арганізаваць уласную дабрачынную акцыю з канцэртамі ў гарадах Беларусі. І цяпер яна збіраецца наведаць каля 20-ці дзіцячых дамоў, дарыць дзецям падарункі і печыва фабрыкі “Слодыч” і спяваць па некалькі песень.

Таксама на канцэртах будуць збірацца сродкі для дзіцячых хоспісаў.

Фота: newsmusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі