Паліцыя нораваў зноў патрулюе вуліцы ў Іране, гэтага не было з пачатку пратэстаў

Паліцэйскія сочаць за тым, каб жанчыны накрывалі валасы хіджабам і насілі свабодную вопратку / pixabay
Паліцэйскія сочаць за тым, каб жанчыны накрывалі валасы хіджабам і насілі свабодную вопратку / pixabay

Паліцыя нораваў Ірана адновіць патруляванне вуліц. Яны сочаць за тым, каб жанчыны накрывалі валасы хіджабам і насілі свабодную вопратку.

"Калі яны не падпарадкуюцца загадам паліцыі, будуць прынятыя юрыдычныя меры", — сказаў прадстаўнік паліцыі Ірана Саід Мантазерольмахдзі.

Патруляванне было прыпыненае пасля пратэстаў, якія ўспыхнулі па ўсёй краіне ўслед за смерцю Махсы Аміні. Дзяўчына памерла ў бальніцы праз тры дні пасля таго, як паліцыя нораваў затрымала яе нібыта за неналежнае нашэнне хіджаба.

Улады сцвярджалі, што дзяўчына памерла ад захворванняў, яе сям'я заяўляла, што яна была абсалютна здаровай, пакуль не сутыкнулася з паліцыяй нораваў. Іранскія жанчыны арганізавалі акцыі пратэсты, падчас якіх спальвалі свае хусткі. Многія наогул перасталі накрываць валасы на публіцы.

У адказ на гэта ўлады ўсталявалі камеры назірання, каб знаходзіць жанчын, якія не выконваюць дрэс-код. Яны таксама закрылі ўстановы, якія заплюшчвалі вочы на гэтыя парушэнні. Аднак патруляванне вуліц паліцыяй нораваў часова прыпыніліся.

Падчас здушэння пратэстаў у Іране сотні людзей былі забітыя, і яшчэ тысячы затрыманыя. Сем пратэстоўцаў былі пакараныя смерцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі