Пакуль на Лагойшчыне шукаюць дзяўчынку, у Мінску знікла 15-гадовая школьніца

На Лагойшчыне працягваюцца пошукі зніклай 7-гадовай дзяўчынкі Іры Кужэльнай. Раней міліцыя звярталася да ўладальнікаў лецішчаў, каб яны іх праверылі, бо дзяўчынка магла хавацца там.  Учора з’явілася інфармацыя, што на адным лецішчы былі знойдзеныя сляды ўзлому. Аднак дзяўчынка іх зрабіць не магла.

Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік начальніка Лагойскага РАУС Уладзімір Жданеня, на гэтае і іншыя лецішчы наведваліся злодзеі, цяпер іх шукаюць. Што да Іры Кужэльнай, дык ён сказаў наступнае:

“Фактаў, якія б указвалі на тое, што яна стала ахвярай злачынства і ў выніку адбыўся няшчасны выпадак, у нас няма”.

Тым часам у Мінску знікла 15-гадовая Аксана Юркевіч, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. Яна выхоўвалася ў дзіцячым доме, а 11 снежня сышла псіханеўралагічнага дыспансера і яе месцазнаходжанне дагэтуль невядомае.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі