Падраздзяленне Sony здыме хіп-хоп мюзікл па рамане Джэйн Остын

Кампанія Screen Gems, падраздзяленне Sony Pictures Entertainment, плануе зняць хіп-хоп мюзікл, у аснову якога будзе пакладзены раман "Эма" ("Emma", 1816) Джэйн Остын. Дзеянне ў карціне будзе адбывацца ў сучаснай сярэдняй школе, а галоўнымі героямі фільма стануць зводныя брат і сястра. У стужцы будзе выканана, прынамсі, 15 песень і танцавальных нумароў.

Варта адзначыць, што кніга Остын таксама была пакладзена ў аснову фільма "Бязглуздзіца" . Роля дзяўчынкі-падлетка з Беверлі-Хілз у гэтай стужцы зрабіла папулярнай акторку Алісію Сільверстоўн.

Фота: www.theplace.ru