Падчас руху з машыны мінчука пасля сваркі выскачыла жонка і загінула

У Капыльскім раёне каля вёскі Загораўшчына з аўтамабіля "Опель", якім кіраваў 32-гадовы мінчук, падчас руху выскачыла яго жонка. Перад гэтым яны пасварыліся. 27-гадовая жанчына ўпала на праезную частку і атрымала траўмы. Яна памерла ў бальніцы, інфармуе прэс-служба МУС.

Вядома, што жанчына была ў адпачынку па догляду за дзіцём.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі