Падчас нядаўняга тэракту ў Тунісе там адпачывалі і беларусы

Падчас тэракту ў Тунісе, які здарыўся 26 чэрвеня, там адпачывалі і беларусы. Як вядома, тэрарыст расстраляў турыстаў на пляжы, загінулі 38 чалавек, 39 былі параненыя. Паведамлялася, што на месцы трагедыі не было беларусаў. Аднак, як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", гэта не адпавядае сапраўднасці. Там была мінчанка Таццяна Волчак з 10-гадовай дачкой, а таксама яе сяброўка Анастасія таксама з дачкой. Яны апынуліся ў эпіцэнтры трагічных падзеяў.

Паводле слоў Таццяны, у момант тэракту яны былі на пляжы, бачылі тэрарыста. Яны не паспелі ўцячы, але схаваліся пад лежакі. Мужчына з аўтаматам прайшоў зусім блізка. "Нам проста пашанцавала. Побач з намі, на суседнім лежаку, адпачывала расіянка з дзяўчынкай, пасля ў навінах яе паказалі забітай", — распавядае беларуска.

З Туніса яны з'ехалі датэрмінова. Ім удалося купіць білеты на самалёт да Санкт-Пецярбурга і ўжо праз 6 гадзінаў пасля тэракту яны выляталі з аэрапорта.

Фота: sb.by i Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі