Падарунак “Сцяне” на Дзень нараджэння? Штосьці металічнае і цяжкое!

Брэсцкі гурт “Сцяна” адсвяткаваў сваё дзесяцігоддзе. А гэта — сур'ёзны узрост, бо ў беларускай рок-музыкі свае асаблівыя і досыць складаныя умовы выжывання.
Дзіўным чынам, у “Сцяны” (аднаго з самых яскравых і цікавых гуртоў у краіне) атрымалася ўвесь гэты час заставацца навідавоку, эксперыментуючы, спалучаючы сваё цяжкае, фатальнае гучанне з фолкам, хард-корам і нават джазам.

Дзень нараджэння каманды адсвяткавалі канцэртамі ў Брэсце і Мінску. У мінскім R-club сяброў набралася так шмат, што ўсе яны (музыкі і госці) з цяжкасцю размясціліся на сцэне і ў зале. UNIA, B:N, D_Tails, Rahis і SOK — на сцэне, мноства прыхільнікаў дыхтоўнай цяжкай музыкі і творчасці “Сцяны”, у прыватнасці — пад сцэнай. Сяброўскі “міжсабойчык” ярка і магутна адкрыў канцэртны сезон у сталіцы.



UNIA,
распрануўшыся яшчэ да пачатку свайго выступу, уцягнулі-такі гледачоў у сваё эратычна-лазеннае дзейства.






Праўда, тэкст песні “Сцяны”, якую UNIA прыгатавала як падарунак імяніннікам, чытаўся з лістка — вывучыць яго да канца так і не атрымалася. Але каму гэта важна, калі вакалісты такія статныя і напаўаголеныя.







D_Tails
адыгралі на рэдкасць спакойна, але магутна і вельмі прафесійна.







B:N
з Бярозы — даўнія сябры “Сцяны”.



Вакаліст Алесь з B:N нечакана зразумеў для сябе, што ён — секс-сімвал і ледзь быў не стаў самым жаданым прызам для дзяўчынкі Машы, якая ўдзельнічала і перамагла ва ўсіх конкурсах вечара.



Дзяўчынка Маша і сапраўды была годная самага галоўнага прыза ўжо толькі за тое, што паказала, як працуе трактар “Беларусь”: “Жыве, Беларусь!”.
:



                                          Гурт SOK

















“Сцяна” або Sciana — як каму заўгодна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі