Падаляк: пацверджання пагрозы ўварвання Беларусі ва Украіну пакуль няма

Падаляк: пацверджання пагрозы ўварвання Беларусі ва Украіну пакуль няма

Пагрозы прамога ўварвання Беларусі ва Украіну і яе ўдзелу ў баявых дзеяннях пакуль няма. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

"На сённяшні дзень няма мабілізацыі ў тым аб'ёме, які дастатковы для таго, каб Беларусь прыняла ўдзел у баявых дзеяннях... і на сёння ў нас няма інфармацыі, што яна гатовая ўзяць удзел у баявых дзеяннях на баку РФ",перадае УНІАН яго словы.

Падаляк пацвердзіў, што Беларусь прадаставіла Расіі сваю тэрыторыю ў рамках саюзніцкіх адносінаў, але "не больш за тое".

Па яго словах, на сёння няма пагрозы, што беларускія войскі будуць уцягнутыя ў "замежную аперацыю".

Наступ расійскіх войскаў на Украіну вядзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, з тэрыторыі Беларусі адбываецца запуск ракет на Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі