Пад Слуцкам у кювет з'ехаў мікрааўтобус, які перавозіў 2,5 тонны гарэлкі (фота)
![Пад Слуцкам у кювет з'ехаў мікрааўтобус, які перавозіў 2,5 тонны гарэлкі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/slucak-2106-2.jpg.webp?itok=RCCTdWIi)
Мікрааўтобус Iveco, які перавозіў каля 2,5 тоны гарэлкі, апынуўся ў кювеце ў Слуцкім раёне на 101-м км трасы Р23 (побач з паваротам на вёску Малаткова).
Падрабязнасці здарэння паведамляе kurjer.info. За рулём грузавога "бусіка" быў 24-гадовы мазырчук. Кіроўца праігнараваў дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць. У выніку ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы кювет.
Сам малады чалавек пр ДТЗ не пацярпеў. Не быў пашкоджаны і яго груз, кажуць у Слуцкай ДАІ.
Дарэчы, даішнікі адзначаюць, што кіроўца быў цвярозы.
![Пад Слуцкам у кювет з'ехаў мікрааўтобус, які перавозіў 2,5 тонны гарэлкі (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/slucak-2106-1.jpg)
Фота: Слуцкая ДАІ