Пад Мёрамі легкавік з кампаніяй маладзёнаў некалькі разоў перакуліўся

Пад Мёрамі легкавік з кампаніяй маладзёнаў некалькі разоў перакуліўся

Пад Мёрамі кампанія маладзёнаў, якая ехала ў легкавіку “Пежо 406”, пацярпела ў ДТЗ. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, здарэнне адбылося на аўтадарозе Р-14 Полацк-Мёры-Браслаў, ля вёскі Старыя Крукі.

Легкавік, за рулём якога была дзяўчына 1993 года нараджэння, ішоў на абгон. Падчас выканання гэтага манеўра машына зачапіла сустрэчную абочыну і вылецела з дарогі, а потым некалькі разоў перакулілася ў кювеце.

У салоне знаходзіліся дзве дзяўчыны і трое хлопцаў, не ўсе яны былі прышпіленыя. Чацвёра пацярпелых шпіталізаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі