Пад Мінскам згарэў склад цацак. Яго гасілі больш за 4 гадзіны (фота)

Каб пагасіць пажар на складзе прыватнай фірмы "Біг-Майстар", прыбылі 8 машын выратавальнікаў.



Як адзначае прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, склад — гэта адасоблены цагляны будынак памерам 15х50 м, вышынёй 3,5 м. Пажар быў лакалізаваны праз паўтары гадзіны пасля паведамлення, а ліквідаваны яшчэ праз тры гадзіны.



Пацярпелых няма. Агонь знішчыў дзіцячыя цацкі і пакавальную тару, будынак выгарэў знутры.



 
Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі