Пад Мінскам маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з грузавіком (фота)

Пад Мінскам маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з грузавіком (фота)

Мікрааўтобус з пасажырамі трапіў у аўтааварыю на 14-м кіламетры трасы М4 Мінск-Магілёў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на вядучага спецыяліста па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Таццяну Лапко.

Па яе словах, ДТЗ адбылося каля пасёлка Сосны. Мікрааўтобус "Фальксваген" ехаў у бок Мінска ў другой паласе і сутыкнуўся з грузавіком. Шасцярых чалавек давялося шпіталізаваць.

Лапко дадала, што пашкоджаны мікрааўтобус ад'ехаў ад месца ДТЗ на 1,5 км.
Вядзецца проверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі