Пад Маларытай трактарыст, які вёз ялінкі, загінуў у ДТЗ (фота)

Пад Маларытай трактарыст, які вёз ялінкі, загінуў у ДТЗ (фота)

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўдзень 26 снежня ў Маларыцкім раёне Брэстчыны, піша gaibrest.by

Інцыдэнт здарыўся каля 13:50. Трактар з паўпрычэпам вёз ялінкі. На 43-м кіламетры аўтадарогі Р17 "Брэст — мяжа Украіны — Олтуш" трактар урэзаўся ў "МАЗ". Ад удару трактар ​​перакуліўся, і яго кіроўцу выкінула з кабіны на дарогу. Мужчына трапіў пад колы грузавіка і загінуў на месцы аварыі.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Пад Маларытай трактарыст, які вёз ялінкі, загінуў у ДТЗ (фота)
Фота: gaibrest.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі