Пад Магілёвам пройдзе штогадовы оўпн-эйр "Восьмой приход"

9-10 жніўня ў вёсцы Чачэвічы, што пад Магілёвам, пройдзе штогадовы оўпн-эйр фестываль "Восьмой приход". У ім возьмуць удзел магілёўскія каманды "Авангардшкола", "Заточка", Bez.Not, 3T.ON, украінцы Epolets, а хэдланерамі стануць Akute i "Дай Дарогу!".


"Фішка "Прыхода" у тым, што ён праходзіць штогод, з'яўляючыся нефармальным сэтам, які збірае сяброў, — распавядае адзін з арганізатараў івэнта Віталь. — Ад сёмага "прыходу" восьмы не будзе адрознівацца асабліва нічым, хіба што, будзе яшчэ круцейшым і радасным. Сёлета мы хочам зрабіць націск не толькі на музычную частку мерапрыемства, але і на дамузычную: конкурсы, шоў".


"Восьмой приход" ладзіцца на базе адпачынку. Наведвальнікі фэсту атрымаюць магчымасць паставіць намёт, бясплатна прыпаркаваць сваё аўто, паесці. Тыя, хто збярэцца на "Восьмой приход" без аўто, змогуць даехаць да Чачэвічаў адмысловым аўтобусам з Магілёва.

Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі