Пад Лельчыцамі знайшлі павешанымі маладых мужчын — трактарыста і студэнта
Адзін з іх працаваў у мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве, другі быў студэнтам Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Ім было 22 і 23 гады.
Целы знайшлі ў вёсцы Сярэднія Печы Лельчыцкага раёна 10 чэрвеня. Як інфармуе БелаПАН, загінулыя не былі жанатыя, жылі з бацькамі. Пра прычыны магчымага самагубства аднавяскоўцы не выказваюцца. Па факце праваахоўнікі праводзяць праверку.
Адна з версій гібелі хлопцаў — самагубства. Ці звязаны магчымыя суіцыды паміж сабой, пакуль невядома.
Фота — onliner.by