Пад Іўем мікрааўтобус урэзаўся ў фуру: 6 чалавек шпіталізаваныя

Пад Іўем мікрааўтобус урэзаўся ў фуру: 6 чалавек шпіталізаваныя

Пад Іўем мікрааўтобус урэзаўся ў фуру. Як паведамляе Тэлеграм-канал МУС, здарэнне адбылося 9 жніўня прыкладна ў 22:05 на скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічы і Соўгуці-Ганчары-Дайліды. Грузавік ДАФ з паўпрычэпам выязджаў на галоўную дарогу і там адбылося яго сутыкненне ў мікрааўтобусам Мерсэдэс Бенц Спрынтар.

Пацярпелі кіроўца мікрааўтобуса і пяцёра яго пасажыраў. Усіх даставілі ў Іўеўскую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння, у тым ліку вінаваты ў аварыі.

Пад Іўем мікрааўтобус урэзаўся ў фуру: 6 чалавек шпіталізаваныя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі