Пад Хойнікамі хаваюць вёску, але малако працягваюць вырабляць

Пад Хойнікамі хаваюць вёску Губарэвічы. З дапамогай цяжкой тэхнікі дамы звозяць на магільнік і закопваюць.  Жыхароў перасяляюць у аграгарадок Стралічаў, але не ўсе яны задаволеныя якасцю жытла, якое ім там даюць. З 250 дамоў у Губарэвічах засталіся каля 10. Аднак тут працуе малочная ферма на 300 галоваў, і дзяржава працягвае прыём малака.

Вартаўнік фермы атрымлівае 275 тысяч рублёў, яго жонка, даяркі на 30 кароваў — 250 тысяч рублёў на месяц. “Мы жывем тым, што садзім бульбу і трымаем свінку”, — патлумачылі сужэнцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі