Пад Глыбокім разбіўся “Renault Clio”, пацярпела жанчына-кіроўца

Пад Глыбокім разбіўся “Renault Clio”, пацярпела жанчына-кіроўца

Пад Глыбокім разбіўся “Renault Clio”. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, здарэнне адбылося каля 11:00 у суботу на 54-м кіламетры аўтадарогі Р-45 “Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы”. За рулём машыны знаходзілася 34-гадовая жыхарка Віцебска, якая не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. Там машына перакулілася, а жанчына атрымала пашкоджанні.

Пацярпелую даставілі ў хірургічнае аддзяленне Глыбоцкай раённай лякарні.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі