Вы тут

Пад Докшыцамі зваліўся з моста і загарэўся аўтамабіль, загінуў мужчына

На месцы здарэння / @skgovby

У Докшыцкім раёне зваліўся з моста легкавы аўтамабіль, загінуў мужчына. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў ноч з 5 на 6 студзеня. Спачатку кампанія распівала спіртныя напоі, а пасля двое мужчын паехалі на аўтамабілі Volvo. Каля вёскі Ваўча вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго машына звалілася з моста, перакулілася і загарэлася.

Гаспадар аўтамабіля з месца здарэння ўцёк, яго пазней затрымалі. Цяпер ён у бальніцы. А вось 38-гадовы мужчына, мясцовы жыхар, загінуў. Следчыя высвятляюць, хто кіраваў легкавіком.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.