Пад Брэстам рэканструявалі баі 1-й Сусветнай вайны (фота)

Рэканструкцыя пазіцыйных баёў 1916-1917 года адбылася ў рамках ваенна-гістарычнага фестывалю, прысвечанага 96-м угодкам падпісання Брэсцкага перамір’я.  Паводле звестак, знойдзеных нядаўна ў баварскіх каралеўскіх архівах, яно было падпісана менавіта ў Скокаўскім палацы 15 снежня 1917 года і падрыхтавала падпісанне ўвесну наступнага года поўнамаштабнай мірнай дамовы.





У фестывалі ўзялі ўдзел 12 ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі і Украіны. За рэканструкцыяй баёў назіралі  каля тысячы мясцовых жыхароў.





Сёлета фестываль ладзіцца ў другі раз. 16 снежня адбудзецца навуковая канферэнцыя, у якой бяруць удзел каля паўсотні чалавек.