Пад Баранавічамі загарэўся мэблевы склад

Пад Баранавічамі загарэўся мэблевы склад

6 чэрвеня ў 20:49 баранавіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Глінішча гарыць склад гатовай прадукцыі. Як удакладняе intex-press.by, пажар пачаўся на мэблевым складзе ТАА "Дзіпрыз". 

Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС высветлілі, што гарыць мэбля, размешчаная на стэлажах вышынёй 6 метраў. Па словах відавочцаў, з агнём змагаліся больш за 10 машын. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны.

Ад агню абрынуўся дах на плошчы 3000 квадратных метраў, была знішчаная прадукцыя, пашкоджаны будынак склада.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі