Пад Баранавічамі выпусцілі ў паветра 4 тоны вадкага кіслароду

Каб пазбегнуць выбуху, 4 тоны вадкага кіслароду выпусцілі ў чыстае поле ратавальнікі МНС каля вёскі Вольна, што ля Баранавічаў.
Жыхар Брэста на “Крайслеры” з вялікай хуткасцю ўрэзаўся ў “ЗІЛ” Пружанскага аграпраму, які вёз кісларод. Грузавік перакуліўся, але выбуху не было.

Аднак падымаць грузавік з кіслародам ратавальнікі палічылі рызыкоўным, таму вырашылі выпусціць яго ў паветра.