Вы тут

Пад Баранавічамі ў кювет з'ехаў аўтобус Варшава-Мінск з пасажырамі

Аварыя пад Баранавічамі / УУС Брэсцкага аблвыканкама

Аўтобус Варшава-Мінск з'ехаў у кювет пад Баранавічамі. Здарэнне адбылося ўвечары 17 студзеня.

Як распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, 51-гадовы мінчук, які кіраваў "Сетрай", не справіўся з кіраваннем. Аўтобус з'ехаў у кювет, але не перакуліўся. 

"У салоне акрамя яго знаходзілася 25 чалавек, пацярпелых няма", — дадала Мілюкова.

Па пасажыраз адправіўся іншы аўтобус кампаніі, якая арганізавала паездку. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.