На дзіцячых пляцоўках Брэстчыны знайшлі небяспечнае абсталяванне

У траўні-ліпені спецыялісты Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарту разам з Брэсцкай абласной пракуратурай правялі 29 праверак дзіцячых гульнёвых пляцовак у вобласці. Яны праверылі 37 пляцовак у Брэсце, Маларыце, Драгічыне, Ляхавічах і Баранавічах. Як перадае БЕЛТА, праверкі выявілі каля 180 адзінак абсталявання, небяспечнага для дзяцей.

Апынулася, што стандартам не адпавядалі пясочніцы, горкі, арэлі-балансіры, каруселі, лаўкі, турнікі, брусы ды іншыя віды абсталявання.

Акрамя таго, на дзіцячых пляцоўках не было шыльдаў з указаннем бліжэйшага месца сувязі і нумароў для выкліку ратавальных службаў.

Нагадаем, што на пачатку траўня ў Горках дзевяць дзяцей пацярпелі пры забавах на надзіманым батуце.

У Горках вецер перакуліў надзіманы атракцыён: дзевяць дзяцей пацярпелі

Горкі: батут, на якім разбіліся дзеці, прастаяў чатыры гадзіны (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі