Горкі: батут, на якім разбіліся дзеці, прастаяў чатыры гадзіны (фота)

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 траўня ў Горках на Магілёўшчыне адбылося надзвычайнае здарэнне. Парыў ветру перакуліў надзіманы батут, пастаўлены каля аднаго з жылых дамоў. Па словах відавочцаў, прычынай стаў моцны парыў ветру.

Пры падзенні пацярпелі дзевяць дзяцей ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў. Як паведамляе сайт ратавальнікаў, васьмярым дзеця быў пастаўлены дыягназ "закрытая чэрапна-мазгавая траўма". У старэйшай з пацярпелых дыягнаставалі закрыты пералом левага перадплечча. Акрамя таго, у некаторых дзецей пераломы ды ўдары.

Паведамляецца, што батут быў зроблены ў 2013 годзе і належыць прыватнаму прадпрымальніку. Перад тым, як перакуліцца, дзіцячы атракцыён паспеў прастаяць каля чатырох гадзінаў.

У Горках вецер перакуліў надзіманы атракцыён: дзевяць дзяцей пацярпелі

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі