Пацыентка псіхдыспансера пакусала санітарку
Здарэнне адбылося ў Баранавіцкім псіханеўралагічным дыспансеры.
Хворая адмовілася ад уколу, яе прыйшлося стрымліваць. Тады пацыентка і ўкусіла санітарку за перадплечча, піша газета Intex-press. Медработніца атрымала лёгкую вытворчую траўму.
У інспекцыі па працы кажуць, што медработнікі рэдка папаўняюць статыстыку траўматызму на вытворчасці. Мінулы выпадак адбыўся летась, калі быў збіты лекар хуткай дапамогі.
Фота — bankoboev.ru