Пачалася міжнародная кампанія салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Пачалася міжнародная кампанія салідарнасці з беларускімі палітвязнямі — моладзевымі актывістамі Змітром Дашкевічам і Артурам Фінькевічам. У рамках кампаніі створаны Інтэрнэт-сайт, прысвечаны Дашкевічу. Запланаваная сустрэча амбасадараў краінаў Еўрасаюза з беларускімі палітыкамі, на якой плануецца ўзняць пытанне пра становішча зняволеных маладафронтаўцаў.

Нядаўна ў Міжнародную асацыяцыю адвакатаў быў дасланы ліст з нагоды выкарыстання ў Беларусі артыкула Крымінальнага кодэксу (адмова альбо ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы паказанняў), які прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Гэты артыкул быў ужыты ўпершыню ў Беларусі – да Змітра Дашкевіча. Міжнародныя эксперты мусяць даць заключэнне наконт правамернасці гэтага кроку.

Нагадаем, Дашкевіч у лістападзе 2006 года быў прызнаны вінаватым у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. Ён адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі.

Зараз актывісту пагражае новы тэрмін за адмову даць паказанні па справе сябра.

Фінькевіч у траўні 2006-га быў асуджаны на два гады абмежавання волі і зараз яму таксама пагражае новы тэрмін.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі