ПАCЕ рэкамендуе МАК не дапускаць беларускіх і расійскіх атлетаў на Алімпіяду

Туманныя перспектывы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Туманныя перспектывы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы рэкамендуе Міжнароднаму алімпійскаму камітэту не дапускаць беларускіх і расійскіх атлетаў на Алімпіяду і Паралімпіяду ў Парыжы нават пад нейтральным сцягам. Рэзалюцыя атрымала 71 голас "за" і 4 "супраць".

Асамблея лічыць, што ўдзел спартсменаў з Беларусі і Расіі ў цяперашніх умовах неймаверны, бо будзе выкарыстаны як інструмент прапаганды і дэ-факта зробіць немагчымым удзел іншых спартсменаў, у тым ліку ўкраінскіх.

Пытанне пра ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе 2024 года пакуль канчаткова не вырашана. Напярэдадні на выканкаме МАК прэзідэнт камітэта Томас Бах абураўся не толькі пазіцыяй Расіі, але і Украіны. Паводле яго слоў, Міжнародны алімпійскі камітэт з першага дня асуджае вайну і дзеянні ўладаў РФ і РБ. "Але свет не чорны ці белы. МАК трапіў у сітуацыю паміж двума варагуючымі бакамі", — кажа Бах. Ён адзначыў, што рашэнне аб допуску да Алімпіяды беларусаў і расіян "не будзе лёгкім".

Вясной 2023-га Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапусціць беларусаў і расіян да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Частка іх прынялі такое рашэнне, іншыя ж палічылі яго перадчасным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі