Па ўвядзенні Шэнгену памежны кантроль для неграмадзянаў ЕС захаваецца

"Пасля ўваходжаньня Польшчы ў сферу Шэнгену ў памежнікаў задачы не зменяцца", - заявіў у пятніцу галоўны камендант памежнай аховы Польшчы Мірослаў Кусмерчак. Пашпартнага кантролю ня будзе, але памежнікі працягнуць супрацьстаяць кантрабандзе і нелегальнай міграцыі. Шэнгенская прастора пашыраецца на 10 новых краінаў Еўрасаюзу з 1 студзеня 2008 года. Гэта прывядзе да скасаваньня памежнага кантролю паміж Польшчай, Нямеччынай, Чэхіяй, Славакіай і Літвой. “Перасячэнне мяжы будзе вольным, але гэты прынцып датычыцца толькі грамадзянаў Шэнгенскай прасторы і тых, хто мае Шэнгенскую візу” – адзначыў камэндант.

Тыя ж, хто спрабуе перасякаць мяжу без Шэнгенскай візы, будуць лічыцца нелегальнымі мігрантамі. Памежнікі будуць патруляваць памежную сферу, дарогі, што вядуць да мяжы і міжнародныя трасы. Іхнія галоўныя задачы – праверка сапраўднасці дакумэнтаў і легальнасьці побыту замежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі