Па справе "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" пракурор просіць да 20 гадоў

Суд па справы "Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі" / БЕЛТА
Суд па справы "Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі" / БЕЛТА

Ад 14 да 20 гадоў калоніі — такія тэрміны пакарання просіць пракурор для фігурантаў справы "Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Наталлі Мацвеевай — 14 гадоў калоніі і штраф 12800 рублёў,
Вадзіму Гулевічу — 18 гадоў калоніі і штраф 19200 рублёў,
Кірылу Ашурку — 15 гадоў калоніі і штраф 12800 рублёў,
Аляксею Глотаву — 20 гадоў калоніі і штраф 22400 рублёў,
Дзмітрыю Сасноўскаму — 20 гадоў калоніі і штраф 22400 рублёў.

Іх вінавацяць у спробе падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на Рыгора Азаронка і спробу знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Працэс праходзіць у Мінскім абласным судзе.

На сённяшнім пасяджэнні Дзмітрый Сасноўскі, якога вінавацяць у замаху на Азаронка, заявіў, што гэта была правакацыя, арганізаваная сілавікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі