Па справе "19 снежня" прад'яўленае новае абвінавачванне

30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама выставіла новае абвінавачванне Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы. Фігурантаў цяпер абвінавачваюць паводле арт. 342 КК — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Абвінавачванне прад'яўленае з улікам атрыманых падчас папярэдняга расследавання доказаў, у тым ліку дакументальных матэрыялаў, падрабязных сведчанняў абвінавачваных па падзеях, што адбыліся 19 снежня ў Мінску.

Следства вызначыла, што дзеянні гэтых асоб былі накіраваныя на прыцягненне пры падтрымцы і фінансаванні замежных фондаў беларускіх грамадзянаў да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак, з мэтай стварэння штучнай нагоды для непрызнання вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржавамі Еўрасаюза, ЗША і Расіі і ўводу з іх боку эканамічных і палітычных санкцый як спосабу ціску на афіцыйную ўладу ў нашай краіне.

Кваліфікацыя дзеянняў фігурантаў канчаткова вызначаная. Неўзабаве ім пры ўдзеле абароны будуць прад'яўленыя матэрыялы крымінальнай справы для азнаямлення з наступным накіраваннем у суд праз органы пракуратуры, перадае zapraudu.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі