Па скарзе праўладнай актывісткі ў Гродне з продажу знялі кнігі пра Беларусь

Па скарзе праўладнай актывісткі ў Гродне з продажу знялі кнігі пра Беларусь

У гродзенскай краме “Green” знялі з продажу кнігі “Мифы о Беларуси” Вадзіма Дзеружынскага і “Welcome to Belarus” Алеся Гутоўскага, паведамляе мясцовы сайт.
 
Адбылося гэта пасля скаргі праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна заявіла, што абедзве кнігі выпушчаныя выдавецтвам “Харвест”, якое выдавала таксама кнігі Віктара Ляхара. Адна з іх была прызнаная экстрэмісцкай.

Адміністрацыя крамы прыбрала кнігі і прынесла прабачэнні за “дастаўленыя нязручнасці”. 

У кнізе "Мифы о Беларуси" разглядаюцца найбольш распаўсюджаныя міфы пра народ і краіну. 

Фотаальбом "Welcome to Belarus" прысвечаны беларускай прыродзе. "Беларусь — неверагодна прыгожая краіна, багатая сваёй чароўнай прыродай. Нашая прырода разнастайная, а кожная паравіна года адметная і непаўторная. Лес і вада — нашая найвялікшая каштоўнасць, якой мы ганарымся. Але, на жаль, не кожны можа ўбачыць гэтую красу, асабліва жыхары вялікіх гарадоў, якім будзе даспадобы наш альбом", — піша аўтар.

Раней у гродзенскай краме “OZ” пасля звароту Бондаравай прыбралі кнігу “Лето в пионерском галстуке”, якая распавядае пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры.

 

Па скарзе праўладнай актывісткі ў Гродне з продажу знялі кнігі пра Беларусь
Адказ на скаргу Вольгі Бондаравай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі