Па "Карагоднай справе" асудзілі 83 чалавекі, і гэта яшчэ не канец

Па "Карагоднай справе" асудзілі 83 чалавекі, і гэта яшчэ не канец

У Брэсце агучылі прысуды шостай групе абвінавачаных па "Карагоднай справе". Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў пакаранні, якія патрабаваў прадстаўнік пракуратуры.

Кацярына Бровач, Юрый Сацюк атрымалі па 1,5 года "хатняй хіміі";
Глеб Нікановіч, Ігар Сямыкін, Арцём Тарасюк, Аляксандр Жук, Сяргей Канановіч, Канстанцін Свідуновіч (экс-вядучы "Беларусь-4") — па 1,5 года "хіміі";
Віктар Атрошка, Таццяна Рагачоўская — па 2 гады "хатняй хіміі";
Арцём Ласкі, Данііл Дзіткоўскі — па 2 гады "хіміі";
Ігар Вінакураў, Ілля Ягораў — па 2,5 года "хіміі".

Траіх апошніх паралельна судзілі па справе аб пашкоджанні дзвюх камер відэаназірання і нанясенні "цынічных надпісаў". Верагодна, таму іх прысуды найбольш жорсткія.

Па "Карагоднай справе" асуджаныя ўжо 83 чалавекі. Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", некаторыя з іх пачалі ўжо адбываць пакаранне ў калоніях. 

13 верасня 2020 года калона мірных пратэстоўцаў выйшла на праезжую частку ў цэнтры Брэста — на перакрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Удзельнікі акцыі вадзілі карагоды і спявалі песні. Па "Карагоднай справе" праходзіць больш за 100 чалавек. Усіх іх абвінавачваюць па артыкулах 342 і 339. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі