Вы тут

Па дарозе на месца ДТЗ пад Столінам загінуў ратавальнік

Аўтобус урэзаўся ў дрэва / @pressmvd

ДТЗ з рэйсавым аўтобусам, якое адбылося раніцай 13 жніўня ў Столінскім раёне мела працяг — у аварыю трапіў аўтамабіль МНС, які ехаў на месца здарэння. Аўтацыстэрна на закругленні дарогі з'ехала ў кювет і перакулілася. 45-гадовы ратавальнік-пасажыр загінуў, 37-гадовы кіроўца шпіталізаваны. Паведамляецца, што на месца здарэння выехала кіраўніцтва ведамства.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", паведамляе прэс-служба СК.

У аварыі з аўтобусам, які вылецеў з дарогі ў кювет, пацярпелі 6 пасажыраў з 12. Крымінальную справу ў дачыненні кіроўцы распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.