Па БТ сказалі, што Мікалай Лукашэнка намалаціў 5 тон збожжа (відэа)

Па БТ сказалі, што Мікалай Лукашэнка намалаціў 5 тон збожжа (відэа)

Увечары 18 жніўня на тэлеканале “Беларусь 1” сказалі, што Мікалай Лукашэнка намалаціў 5 тон збожжа. Малодшы сын кіраўніка дзяржавы паспрабаваў сябе ў ролі камбайнера. Адзначым, што 31 жніўня Мікалаю споўніцца толькі 13 гадоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 жніўня Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, як ідзе жніво ў гаспадарках Шклоўскага і Аршанскага раёнаў. У ААТ “Александрыйскае” яму паказалі камбайн КЗС-1624-1, выраблены на “Гомсельмашы”, распавялі пра тэхнічныя асаблівасці мадэлі ды пра вопыт яго эксплуатацыі на полі. Лукашэнка разам з малодшым сынам асабіста праверыў камбайн у справе. Пэўны час у кабіне разам з камбайнерам сядзеў Мікалай Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі