Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданне

Нясвіжскі райвыканкам адмовіў ва ўзгадненні дамовы на арэнду памяшкання пад карэспандэнцкі пункт газеце "Нясвіжскі час", якая ўжо была падпісаная выдаўцом і дырэктарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта сведчыць ліст, які рэдакцыя атрымала сёння з ЖКГ.
Адзначым, што карэспандэнцкі пункт існаваў у гэтым памяшканні на працягу некалькіх гадоў. Аднак цяпер мясцовыя ўлады вядуць наступ на незалежную прэсу. Спачатку забаранілі прадаваць "Нясвіжскі час" у крамах, замяніўшы яе там выканкамаўскімі "Нясвіжскімі навінамі". Пасля з'явілася забарона на продаж газеты ў шапіках "Саюздруку".

Між тым, большасць пакояў у будынку, дзе быў карпункт, пустуе.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі