Няма звестак пра месцазнаходжанне Арцёма Панасюка — кіроўцы Бабарыкі

Няма звестак пра месцазнаходжанне Арцёма Панасюка — кіроўцы Бабарыкі

Няма звестак пра месцазнаходжанне Арцёма Панасюка — кіроўцы і памочніка Віктара Бабарыкі

Прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыку разам з яго сынам і кіраўніком ініцыятыўнай групы Эдуардам затрымалі зранку 18 чэрвеня, калі яны ехалі здаваць подпісы ў выбаркам. 

Разам з Бабарыкамі быў затрыманы яго кіроўца Арцём Панасюк. У яго дома засталіся трое непаўналетніх дзяцей — 11, 12 і 17 гадоў. Іх забрала сястра яго жонкі.

Увечары 18 чэрвеня дадому да Панасюка завіталі міліцыянты.

Няма звестак пра месцазнаходжанне Арцёма Панасюка — кіроўцы Бабарыкі
Дзеці Арцёма Панасюка і міліцыянты ў двары дома / Еўрарадыё

Паводле некаторых звестак, таксоўку, на якой вывозілі дзяцей Панасюка, пераследавалі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі